Знайсці
16.04.2024 / 23:151РусŁacБел

Галоўчанка паскардзіўся на нізкую якасць расійскіх інвестыцый, а Мішусцін прапанаваў спачатку вярнуць даўгі

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін напярэдадні правялі перамовы ў Маскве. Падчас іх не абышлося без вострага моманту, які можна знайсці ў стэнаграме перамоў.

Фота: урад Расіі

Галоўчанка, разважаючы пра расійскія інвестыцыі ў беларускія праекты, адзначыў, што іх якасць прымушае жадаць лепшага.

«Доля ўдзелу расійскіх інвестараў у капітале — толькі 2% ад усяго аб'ёму прамых інвестыцый з Расіі. А ў структуры прамых замежных інвестыцый нарошчваецца доля даўгавых інструментаў і зніжаецца доля рэінвеставання», — расказаў беларускі прэм'ер.

Галоўчанка адзначыў, што Расія з'яўляецца найбуйнейшым інвестарам у эканоміку Беларусі, аднак Беларусь для Расіі нават у СНД па аб'ёме інвеставання саступае Казахстану і Узбекістану.

Мішусцін не пакінуў гэтую заўвагу без адказу. Старшыня расійскага ўрада выказаў здагадку, што стрымлівае расійскія інвестыцыі запазычанасць Беларусі ў дзяржаблігацыях.

«Вядома, я ведаю, што велізарная колькасць расейцаў — прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў гатовыя інвеставаць, але тут важна, каб запазычанасць была пагашаная для размяшчэння новых беларускіх аблігацый на фінансавым рынку Расіі. Мы пра гэта гаворым з вамі. Менавіта гэта, мне здаецца, з'яўляецца стрымліваючым фактарам», — адзначыў Мішусцін.

Пры гэтым ён упэўнены, што Беларусь прыме меры па вырашэнні гэтай праблемы.

Чытайце таксама:

Расійскія трымальнікі еўрабондаў падалі ў расійскі суд на Мінфін Беларусі. Мінск просіць перанесці справу з Масквы да сябе ці хаця б у Лондан

Moody's аб'явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях

Леў Львоўскі: Праблемы ў трымальнікаў беларускіх еўрабондаў скончыліся, праблемы Беларусі — пачаліся

Агенцтва Fitch абвясціла дэфолт па некаторых беларускіх еўрабондах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
1
Янка/адказаць/
17.04.2024
Лукашэнка на апошняй нарадзе ганьбіў рынкавыя адносіны, а Галоўчанка праз некалькі дзён скардзіцца Мішусціну на "нізкую якасць расейскіх інвестыцый". Пры гэтым геніяльны лукашэнкаўскі эканаміст Галоўчанка залічыў іу інвестыцыі крэдыты, якія ніякімі інвестыцыямі не з'яўляюцца ў прынцыпе. Цікава, якіх іншых інвестыцый (як галоўнай прыкметы рынкавых адносінаў) ён чакаў ва ўмовах беларускага дэфолту па дзяржаблігацыях і жудаснага бізнэс-клімату, які нашмат горшы за нават далёка ня найлепшы расейскі. У адказ Галоўчанка атрымаў намёк ад тэхнакарата Мішусціна на тое, што нядрэнна было б плаціць па даўгам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера