Знайсці
15.04.2024 / 18:3815РусŁacБел

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія і іншыя краіны НАТА не маюць намеру збіваць дроны і ракеты, якімі Расія атакуе Украіну, бо не хочуць эскалацыі канфлікту і прамога супрацьстаяння з Масквой, піша Бі-бі-сі.

Кэмеран адказваў на пытанні папулярнага вядучага радыёстанцыі LBC Ніка Ферары. У ліку іншага журналіст пацікавіўся, чаму самалёты Каралеўскіх ВПС не могуць зрабіць для Украіны тое ж, што яны рабілі падчас нападу Ірана на Ізраіль. Раней брытанскія ўлады пацвердзілі, што брытанскія знішчальнікі бралі ўдзел у адбіцці іранскай ракетнай атакі разам з ізраільскімі вайскоўцамі і іх хаўруснікамі з ЗША, Францыі і Іарданіі.

«Думаю, праблема з тым, што вы прапануеце, заключаецца ў тым, што калі мы хочам пазбегнуць эскалацыі з пункту гледжання больш шырокай еўрапейскай вайны, то неабходна пазбягаць прамога кантакту войскаў НАТА з расійскімі войскамі. Гэта пагражае эскалацыяй», — заявіў кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства.

Чытайце таксама:

Чаму Ізраіль адбіў грандыёзны ўдар Ірана? Без дапамогі саюзнікаў усё было б зусім не так радасна

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

«Існуе рызыка пачатку вайны». Вялікабрытанія настойліва заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
45
0
Чэрчыль/адказаць/
15.04.2024
Г.зн. прызнаў, што яны баязліўцы
2
историкабиолог/адказаць/
16.04.2024
Если бешеную собаку не пристрелить а просто отогнать - она придет снова и УКУСИТ..... 
Благодаря войне раскрылись глаза на леволиберальную мерзость в западных странах....   Где, б..ь, Тэчер? Где Рейган?  Они там, ВООБЩЕ НЕ ПОНИМАЮТ с кем связались. 
Если падет Украина, то Путин (или Новыйпутин) мобилизует (легко притом) новыхрусских и выйдет за 2-3 месяца до ЛаМанша. Да - погибнет миллионы. Плевать. 
Беларусы, многие  как "свядомые" так и нет, радуются  Днию единения. Мол нация обрела единство в 1939 году.... Ну ну...    Что поляков (читай местынх католиков) вывозили и расстреливали мы это как бы помним. Но это ж поляки...  А то что месных радующихся дурачков православнобелурских десятками тысяч мобилизовали уже через 2 месяца после "освобождения" и кинули штурмовать Моннегейма это мы не вспоминает. Не. Это другое...  Из них практически НИКТО не вернулся.   Зачем людей расстреливать  если могут даже своей смерью делать бонус Х2.  Вновь приобретенные территории стали "чистыми" от потенциально недовольных и Финляндию слегка завоевали. И в Москве особо потерь нет....  Пока не будет ПерлХарбора - будет Война...
0
Кацап/адказаць/
18.04.2024
Русские убивают русских , Заўважыў, што гэтую лухту пра міфічнае мышабрацтва 'мы ўсе для іх дагэтуль рускія' пхаюць выключна маскавіты. Ніколі не чуў такога ад беларуса, украінца, паляка, казаха, і г.д. Таксама ніколі не сустракаўся з гэтым міфам асабіста за мяжой. У Эўропе добра ведаюць, хто такія беларусы і украінцы, з маскавітамі нас ня блытаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера