Знайсці
13.04.2024 / 17:0212РусŁacБел

Наста Кудасава. Жураўлі павяртаюцца, а ты — не. Верш

Паэтка Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.

***

Жураўлі павяртаюцца, а ты — не.
Сцісні дзюбу, бяскрылы бядак.
Пах зямлі неадольна ўспамінам тне
І заве, абрынаючы дах.

Вымяраць урачыстай хадой палі,
Кратаць глебу танклявай нагой
Прылятаюць свабодныя жураўлі,
А не ты, недарэчны ізгой.

 

Ты загнаны бы ў кут, але без кута.
Адзіноту глыбей удыхні…
Можа, сэрца, якое ты кінуў там,
Прарасце з-пад аплаканых ніў.

вясна 2024

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Хведар/адказаць/
14.04.2024
ЯНКА
мяне вучылі сур'ёзныя, можна сказаць, вялікія настаўнікі.

Bучыць, гэта палова справы, важна HAвучыць. Bось з гэтым у вашых настаўнiкаў аблом выйшаў, але яны не вiнаваты. Kаб уладарыць словам адной тольki навукi мала, патрэбна душа, энэргетыка адпаведная патрэбна, адчуваньнi, бо словы -  гэта ж ня проста гукi... A якiя ў качаргi адчуваннi? а душа якая? Tакiя ж, як i ў бочкi... Tak, не даспадобы вашыя допісы, не даспадобы "хаос i бразгат" нежывой i прымiтыўнай, як дзве палкi, механiki cлова, i вашыя, пазбўленыя думki i сэнсу развагi на тэму, у якой вы невук, не даспадобы. І гэта назаўжды, бо адчуваць i перажываць вам, як бачна, не дадзена i таму, у пэуным сэнсе, вы сляпы ад нараджэння. Бывайце здаровы.
0
ЯНКА/адказаць/
14.04.2024
• ВОСЬ І ЎСЁ «СЬЦІХАТВАРЭНЬНЕ» • 🦸 Пан(-і) «Ваў. я не пішу» ⇑. Слухайце, тутака ж ня мэта прычапіцца да недарэчна ўжытага імі гэнага слова. Як, прынамсі, і да гора-вершыка. Вунь хамячкам жа спадабалася! А янкам — не, то няхай хіляюць лесам. :) 🎣 Пытаньне тутака ў іншым. Што сур'ёзнае, паважаючае сябе й чытачоў выданьне ня будзе вывуджваць зь ціны «Фэйс-узбучак» і «Ўкантакцікаў» вершаваных жаб і хоць бы шчупакоў! А наадварот пад іхнімі дзьвярыма мусяць тоўпіцца пііты — гэткія зарослыя Юзікі Кілевічы розных полаў у пажаваных строях — з тэчкамі сваей макулятуры. 🪰 То бок Кудасава, калі б жадала быць Надрукаванаю, сама мусіла лётаць надакучліваю мухай па рэдакцыях, каб знайсьці сваё варэньне. 🕸️ У другім выпадку, навошта гэтак фанабэрыцца сваею фэйсбанутасьцю, зь няўцямным гонарам падкрэсьліваючы, што твор спаймалі праз сацсетку? І яшчэ было яксьці прышпільнае, калі аўтар закінуў пэўным, што: а-ну, навошта вы надрукавалі мой шэдэўр, ці я пра тое вас прасіў? Шапіто!
2
ЯНКА/адказаць/
14.04.2024
Хведар, галоўнае, вы так моцна не хвалюйцеся. 😂
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера