Знайсці
03.04.2024 / 14:0822РусŁacБел

«У Бундэсраце мы падміргваем адна адной» — дзве міністаркі з партыі «Зялёных» у Германіі вырашылі ажаніцца

Палітыкі кажуць, што іх каханне — гэта адносіны на адлегласці, яны ездзяць паміж Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй і Саксоніяй.

Ёзэфіна Паўль займае пасаду міністаркі па справах дзяцей, моладзі, сям'і, роўнасці, бежанства і інтэграцыі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія з 2022 года.

Каця Маер — міністарка дэмакратыі і юстыцыі Саксоніі са снежня 2019 года. Маер расказвае, што закахалася ў калегу ва ўзросце каля 30 гадоў, а да гэтага была ў адносінах з мужчынамі.

Фота: сацсеткі міністрэсаў

Палітыкі кажуць, што іх каханне — гэта адносіны на адлегласці, яны ездзяць паміж Паўночным Рэйнам-Вестфаліяй і Саксоніяй. І пачынаюць дзень разам: «Мы разам п'ем каву праз FaceTime кожную раніцу а 6:30». Пара прызнаецца, што яны «падміргваюць адна адной» у Федэральнай радзе (Бундэсрат), піша Bild.

Як кажуць закаханыя, вяселле адбудзецца не раней за верасень — пасля выбараў у парламент Саксоніі.

Маер і Паўль доўгі час самі выступалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў у Германіі, адпаведны закон уступіў у сілу з 1 кастрычніка 2017 года.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Батсваны пагражае падарыць Германіі 20 000 сланоў

Adidas забароніць 44-ы нумар на форме зборнай Нямеччыны

Паўтары тысячы курцоў марыхуаны адсвяткавалі легалізацыю канабісу каля Брандэнбургскай брамы ў Берліне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
21
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
7
2
Вольга/адказаць/
04.04.2024
Базыль з-пад Хойнiкау, з-пад мацквы, пішы ўжо як ёсць, чвр. Іншага табе не відаць.
0
Базыль з-пад Хойнiкау /адказаць/
05.04.2024
[Рэд. выдалена]
05.04.2024
украинцы воюйте за счастье этих)) !! и побольше хлопцау у топку вайны!
надо поднапрячься
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера