Знайсці
14.03.2024 / 01:3212РусŁacБел

«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык

У Нацыянальнай бібліятэцы напярэдадні штогадовага кніжнага кірмаша ў Мінску праўладныя літаратары правялі міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час», дзе абмеркавалі гэтую пякучую праблему з калегамі з Расіі, Кітая, Ірана і Егіпта. Адным з выступоўцаў на мерапрыемстве быў адзін з найбольш адыёзных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў Андрэй Мукавозчык, які ў сваёй прамове кінуў камень у агарод не названых па імені «ультрапатрыётаў», у якіх лёгка ўгадваюцца Вольга Бондарава са сваімі аднадумцамі. 

Андрэй Мукавозчык

Крытыка тычылася моўнага пытання, і Мукавозчык праблему пастаянных атак Бондаравай на беларускую мову вынес ажно на міжнародны ўзровень:

«Кажучы пра «мову». У лютым у нашай краіне пытанне пра мову было ўкінута з асаблівай сілай і абмяркоўвалася ўсюды. Для многіх было зразумела, што тэма інспіраваная. Нас спрабавалі адцягнуць фактычна ад адзінага дня галасавання, а заадно вырашыць пытанні дадатковага распальвання нацыяналізму ў такой мірнай, ціхай, талерантнай краіне.

Калі для беларускіх нацыяналістаў руская мова — сімвал акупацыі Беларусі і толькі ў такіх рамках яны гатовыя размаўляць, то для ультрапатрыётаў наадварот: любое выкарыстанне «роднай мовы» становіцца раптам маркерам нацыяналізму, і яны вельмі многіх у гэтым у нас абвінавачвалі.

Але страшна не тое, што яны робяць у Беларусі, бо мы як людзі звыклыя з гэтым разбярэмся. Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы, калі вельмі многія нашы браты, суседзі, стратэгічныя саюзнікі, не разумеючы, што адбываецца ў Беларусі, вядуцца на гэтыя ўкіды».

Чытайце таксама:

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

Вольга Бондарава ўступіла ў завочную спрэчку з Лукашэнкам

Бондарава спрабуе дабіцца, каб прыпынкі ў транспарце агучвалі па-руску. Яе паўсюль адфутболілі

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
16
Ха-ха
57
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
9
0
Тэкля/адказаць/
14.03.2024
Мне дзіўна, што на высеры Бондаравай звяртаюць увагу і прымаюць іх да рэагавання праўладныя структуры. Гэта ж не проста так. 
14.03.2024
Куды там, вядома, куды абаронцы расейскай мовы ў Беларусі і нават Эстоніі да "русофоба", у камандзе якога быў Васіль Быкаў і які папярэджваў перад Расіяй і Лукашэнкам яшчэ ў 1990-я.
0
Янка/адказаць/
14.03.2024
для ультрапатрыётаў наадварот: любое выкарыстанне «роднай мовы» становіцца раптам маркерам нацыяналізму

Мукавозчык, а чаму ты:
1.саромешся казаць словы "беларуская мова"?
2.называеш патрыётамі асобаў, якія шукаюць ва ўжыванні беларускай мовы нейкую недарэчнасць? У патрыятызме на карысць якой краіны у гэтым выпадку ўвогуле магчыма гаворыць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера