Знайсці
07.03.2024 / 13:456РусŁacБел

Гінеколаг з Гродна стварыла дадатак для жанчын — аналаг сусветна вядомага Flo

Усяго на распрацоўку бясплатнага дадатку ў Галіны Лазуты пайшоў прыблізна год.

Фота: Гродна плюс

Гінеколаг гарадской паліклінікі №3 Галіна Лазута прыдумала дадатак для жанчын. Ён дапаможа кантраляваць здароўе рэпрадуктыўнай сістэмы і забяспечыць пацыентаў надзейнай і дакладнай інфармацыяй пра здароўе, паведамляе тэлеканал Гродна плюс.

Ідэя стварыць такі дадатак узнікла ў доктаркі, бо многія пацыенты не маглі адказаць дакладна на пытанні медыка.

Аўтар — акушэр-гінеколаг з 14-гадовым стажам, увесь свой досвед улічыла ў гэтым праекце. Галіна прааналізавала функцыі, якія могуць спатрэбіцца жанчыне, і сабрала іх у зручнай для выкарыстання форме.

З яго дапамогай у смартфоне можна будзе адсочваць і прагназаваць цыкл і кругі фертыльнасці, што павышае верагоднасць зачацця і дае магчымасць падрыхтавацца да гэтага адказнага кроку.

Тут маецца віртуальная карта для захоўвання даных медыцынскіх абследаванняў (УГД, вынікаў аналізаў і запісаў кансультатыўнага прыёму ў доктара). Смартфон нагадае таксама пра час прыёму лекавых сродкаў, наведвання гінеколага.

Усяго на распрацоўку бясплатнага дадатку пайшоў прыблізна год. З яго дапамогай жанчыны могуць звярнуцца па кансультацыю да акушэра-гінеколага ў рэжыме рэальнага часу.

Ёсць плюсы і для мужчын. Дадатак дазваляе прадастаўляць доступ партнёру, дазваляючы яму бачыць самаадчуванне і настрой жанчыны.

«Я лічу, што ў падтрыманні жаночага здароўя павінен быць тандэм доктара і самой жанчыны, тады ўсё, безумоўна, атрымаецца.

Тры парады сучаснай жанчыне. Гэта здаровы лад жыцця ў рамках харчавання, паменшанае ўжыванне цукру і солі, таксама гэта гігіена сну, не менш за 8 гадзін у суткі. Умацаванне цягліц тазавага дна.

Распрацоўка прадстаўлена на рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Зараз прапрацоўваецца пытанне максімальнага доступу для шырокай аўдыторыі.

Чытайце таксама:

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

У Салігорску ў часе родаў пацярпела немаўля. Маці запісала ў тыктоку скаргу да Лукашэнкі — у радзільню адправілі камісію

«На жаль, такіх жудасных гісторый хапае». Супрацоўніца радзільні пра выпадак з парадзіхай у Салігорску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
фло-уд у вас нейкі/адказаць/
07.03.2024
Flo-рыстка, вы сур’ёзна? Вы хочаце бачыць аднолькавы функцыянал ў бясплатным дадатку і ў платным фло з мільённымі абаротамі? Калі толькі з’явіўся ваш фло, там быў куцы функцыянал, на парадак меней чым зараз у гэтым бясплатным дадатку.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.03.2024
Flo-рыстка

Flo, залогиньтесь.
10.03.2024
фло-уд у вас нейкі, Тое што было калісьці нікому зараз не цікава. Вы разумееце што на сенньня яе дадатак гэта змарнованы рэсурс? Хто ім будзе карыстацца? Ну хіба бэрэсэмаўцаў прыгоняць, але толькі на 1 раз.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031