Знайсці
09.05.2024 / 08:3122РусŁacБел

Генпракуратура падлічыла, колькі было б насельніцтва Беларусі, каб не вайна

Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, насельніцтва Беларусі складала б цяпер каля 17 мільёнаў чалавек, заявіў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Ігар Мароз у эфіры тэлеканала СТБ.

Фота: Нацыянальны архіў

«Не менш за 3 мільёны чалавек страціла Беларусь у гады вайны. Нашы дэмографы падлічылі, што калі б не было вайны, наша насельніцтва сёння складала б каля 17 мільёнаў чалавек. Адсюль пытанне: колькі страціла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны? Мы страцілі шмат ненароджаных людзей», — адзначыў Ігар Мароз.

Паводле звестак Белстата, насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 155 978 чалавек.

Чытайце таксама:

Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га

9 мая ў другой палове перакрыюць цэнтр Мінска. Спіс вуліц

9 мая можна будзе бясплатна наведаць музеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
0
09.05.2024
У першую міравую вайну WW І расейцы прымушалі выяжджаць з Беларусі. А што не хацеў, таму палілі хаты. У выніку такой "эвакуацыі" вялікая колькасць беларусаў памерла ў дарозе і ў выгнанні.
2
Gorliwy Litwin /адказаць/
09.05.2024
Лухта абсалютная . Большасць стратаў насельніцтва., каля 800.000 чалавек - гэта габрэі. Нават калі б яны выжылі, дык усё роўна абсалютная большасць іх і іх нашчадкаў на Белай Русі бы не засталіся, з'ехалі б не менш за 95%. Таксама на тэрыторыі Беларусі было забіта або заморана голадам каля 1,300,0000 ваеннапалонны мабілізаваных у іншых рэгіёнах СССР Гэта ўвогуле не беларускія стравы. Мірнага насельніцтва негабррэйскага забіта каля 300.000. І дапусцім каля 500,000 загінула на фронце, больш за 90% з іх мужчыны. Жанчыны хай сабе і не прапарцыйна але цяжарылі па вайне і ад іншых мужчын. Пра ўсё гэта можа паглядзець сёлетні цыкл перадач на ютубе Марка Салоніна. Тэмпы нараджальнасці з тых часоў моцна ўпалі і размнажэння як такога ў сярэднім не адбываецца. Пасляваенны чалавек прыкладна тоесны сённяшняму. Так што без вайны сёння магло б быць на мільён, ну на паўтара максімум больш. Калі б не выганялі палякаў і габрэяў, магло б быць яшчэ на мільён - паўтара болей людзей але для гэтага мусіла б быць зусім іншая эканамічная і культурнпч палітыка І вайна тут ні пры чым. З улікам апошняй хвалі эміграцыі - уцёкамі ад рэпрэсій Красаўцаў - Беларусь страціла істотна больш насельніцтва чым ад вайны (без уліку Халакосту. Але спачатку разбярыцеся ці гэта свае людзі для вас ці чужыя). Бязбожна хлусяць спадар Марзалюк і ягоная каманда чэкісцкіх краязнаўцаў
0
Самыя вялікія ворагі і забойцы беларусаў- расейцы/адказаць/
09.05.2024
А калі палічыць ахвяр "невядомай" вайны з маскалямі 1654-1667 (крывавы патоп), то атрымліваецца, што насельніцтва Беларусі было б 39 млн. Пачытайце пра гэту вайну, хто не ведае. Самы жах быў для нашых продкаў, асабліва для жыхароў ўсходняй часткі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031