Знайсці
06.03.2024 / 11:3123РусŁacБел

Вячорка пра варыянт абмяняць палітвязняў на расійскіх агентаў і ваеннапалонных: Абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць

Блогер Аляксандр Кабанаў у стрыме з дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам закрануў пытанне палітвязняў і папрасіў таго пракаментаваць адну з ідэй.

Скрын стрыму ютуб-канала «Народный репортер»

Кабанаў разважае, што ёсць расійскія і, магчыма, беларускія шпіёны, арыштаваныя ў Еўропе і ЗША. Ці разглядалі версію абмяняць іх на беларускіх палітвязняў?

«Разглядалі, абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць, — адказаў Франак Вячорка. — Расійскія, лукашэнкаўскія агенты або расійскія ваеннапалонныя ва Украіне — гэта рэалістычныя варыянты абмену. Але не магу нічога расказваць у дэталях».

Вячорка дадаў, што такі варыянт больш імаверны, чым абмен на санкцыі.

Але пакуль па гэтым пытанні няма пра што казаць публічна.

 Чытайце таксама:

Тры моманты, якія трэба змяніць, каб беларуская пенітэнцыярная сістэма перастала быць нялюдскай

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

«Мы павінны зрабіць так, каб палітвязні сталі для дыктатара праблемай». Ціханоўская заклікала ігнараваць выбары і засяродзіцца на палітвязнях

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Мюллер/адказаць/
06.03.2024
"В наше время никому верить нельзя. Мне можно." (17 мгновений весны).
0
Алена/адказаць/
06.03.2024
Пячорка хоча зрабіць палітвязням куку. Як і Навальнаму.
06.03.2024
u nastupnaj seryi Franak  raspawiadzie jak jon gatuje na kalenkach u makdonaldzie aperacyju desantu u Mensku (zumestna z Nato) top sekret
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031