Знайсці
10.05.2024 / 09:16РусŁacБел

У школах з'явіцца сем новых факультатываў

Гэтыя праграмы закліканы пашырыць веды і навыкі вучняў у розных галінах.

Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва

Школьныя навучальныя праграмы папоўніліся сямю новымі факультатыўнымі заняткамі для школьнікаў. Пра гэта стала вядома з пастановы Міністэрства адукацыі ад 13 сакавіка 2024 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, піша Tochka.by.

Адным з такіх факультатываў з'яўляецца «Калі вучыцца лёгка. У свеце фінансаў», прызначаны для навучэнцаў 3-4 класаў. Складзеная праграма ахоплівае 34 навучальныя гадзіны ў кожным класе. Накіравана на фарміраванне фінансавай пісьменнасці, адказнага стаўлення да грошай.

Іншы факультатыў, «Калі вучыцца лёгка. У свеце інфармацыйнай бяспекі», таксама прызначаны для вучняў 3-4 класаў. Гэтая праграма накіравана на навучанне правілам бяспечнага абыходжання з інфармацыяй і яе крыніцамі.

Акрамя таго, зацверджаны праграмы для іншых класаў, такія як «Шчаслівы беларусам называцца» для 5-9 класаў, «Падарожнічаем без небяспекі» для 6 класа, «Выбіраем здаровы лад жыцця» для 8 класа, «Прадпрымальніцтва ў дзеянні» для 10 класа і «Інфармацыйная бяспека: міф ці рэальнасць?» для 10-11 класаў.

Усе гэтыя факультатывы будуць даступныя ў навучальных установах з навучаннем на беларускай і рускай мовах.

Чытайце таксама:

Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных

У Магілёве правялі парад дашкольнікаў — усіх апранулі ў ваенную форму

13-гадовую мінскую школьніцу, якая прапала па дарозе са школы, знайшлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031