Знайсці
28.02.2024 / 11:154РусŁacБел

Маці Пятрухіна: «Дзе твой здраднік Кабанаў? З'ехаў?» — «Дык і я таксама здраднік?» — «І ты таксама»

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у выпуску ТОКу расказаў, як маці паставілася да яго дзейнасці і ад'езду за мяжу.

Сяргей Пятрухін. Скрын відэа OK_talk / YouTube

Маці Сяргея Пятрухіна 86 гадоў. Сяргей адзначае, што менавіта яна яго такім выхавала. «Яна прышчапіла мне тое, што трэба быць справядлівым і сумленным чалавекам, і ніколі не хлусіць».

Адносна таго, ці разумела жанчына, чым займаецца яе сын, што такое блогерства, чаму яе сын патрапіў за краты, Сяргей адзначыў: «Думаю, што да канца не [зразумела]. Калі гэта ўсё здарылася, то яна вельмі перажывала, каб я вярнуўся, каб мяне абняць».

Пры гэтым, як адзначае Пятрухін, яго маці да сёння падтрымлівае Лукашэнку:

«Яна кажа: «Дзе твой здраднік Кабанаў? Зʼехаў?». Я пытаюся, а чаму ён здраднік? «Ён здрадзіў нашай краіне». Я пытаюся: «Дык і я таксама здраднік?». Яна адказвае: «І ты таксама. Што вы там на Лукашэнку палезлі?»

Аляксандр Кабанаў

На пытанне, ці цяжка Сяргею такое чуць, ён адказвае: «Яна мая маці. Што я зраблю? Калі я сядзеў у турме, яна ўсё рабіла для мяне. Што тут скажаш?»

Пятрухін распавёў, што паведаміў маці пра тое, што зʼехаў. Але не ведае, як маці да гэтага аднеслася: «Магчыма, ёй стала лягчэй, што мяне няма побач».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

«Я быў ватнікам». Новы ТОК з Сяргеем Пятрухіным

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну

Сяргей Пятрухін расказаў, як у СІЗА яго спрабавалі перавесці ў «нізкі статус». Давялося ўскрываць вены

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
20
Абуральна
2
0
Сымон/адказаць/
28.02.2024
Вельмі сумна, калі твой сваяк сталага ўзросту атручаны прапагандай. Бо савецкі і лукашысцкі лад выхавання грунтуецца на тым, каб увогуле знішчыць у людзей здольнасць крытычнага мыслення. Таму яны і пачынаюць думаць, нібыта пенсію ім плаціць асабіста лукашэнка амаль што з уласнай кішэні, а без расеі мы ўсе здохнем.
1
Политзек/адказаць/
28.02.2024
Скажу честно. Если бы моя мать заявила такое, когда я сидел, то я бы ничего от неё не принял.
но мне повезло с мамой.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.02.2024
Политзек

Что ты там сидел?15 суток?Месяц?За то, что мимо проходил?А тем в Германии побираешься на социале?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031