Знайсці
25.01.2024 / 09:592РусŁacБел

У Беларусі знялі фільм з самым сапраўдным мядзведзем у галоўнай ролі. Таксама зняўся акцёр са «Слова пацана»

З'явіўся трэйлер спартыўна-сямейнай камедыі «Я — мядзведзь». У цэнтры сюжэту — хакеіст Аляксандр Кавалёў у выкананні Мікіты Калагрывага (Кашчэй са «Слова пацана») і парачкі скандальных падкастаў.

Кадр з фільма

Яго герой з-за траўмы губляе месца ў камандзе, ну а далей на гэтым фоне пачынаюцца праблемы ў адносінах з жонкай і дзецьмі. А потым жыццё Кавалёвых дык увогуле перакульваецца з ног на галаву, калі малодшы сын прынясе дадому новага гадаванца — медзведзяня, піша Onliner.by.

Падчас прагляду роліка часам здаецца, што медзведзяня намаляваны з дапамогай камп'ютарнай графікі. Насамрэч каманда фільма працавала з сапраўдным мядзведзем, і нават не адным. Цэнтральнага персанажа сыгралі двое медзведзянят — Лёша і Маша. Прычым сцэны з імі здымаліся ў храналагічным парадку, так што дарослым мядзведзь у кадры таксама становіцца па-сапраўднаму.

Здымкі праходзілі ў 2023 годзе ў Мінску — у трэйлеры ўжо можна заўважыць лядовую пляцоўку «Чыжоўка-Арэны» і трохі ваколіц Цнянскага вадасховішча. У якасці прадзюсараў над фільмам працавалі ў тым ліку беларусы Андрэй Ліпаў і Максім Максімаў.

У расійскі пракат «Я — мядзведзь» выйдзе 1 лютага. З нагоды даты беларускай прэм'еры пакуль нічога не вядома, але, імаверна, у нас фільм таксама з'явіцца ў кіно праз тыдзень.

Чытайце таксама:

У серыяле «Слова пацана» заўважылі Пагоню

Прапаганда азадачылася, чаму моладзь абмяркоўвае серыял «Слова пацана», а не выбары. І распісалася ў бяздарнасці

Ашуканцы знайшлі яшчэ адзін спосаб зарабіць на «Слове пацана»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Улад/адказаць/
25.01.2024
Прыкладна тры гады таму на "Беларусьфільм" здымалі кіно з падобнай назвай, пра жыццё вядомага атлета Аляксандра Мядзведзя. Хто ведае: фільм убычылі гледачы? Я зараз не знаўца навін постсавецкага кіно. Кіназалы не наведваю. Вёска, інтэрнэт, Галівуд, Нэтфлікс ... :)))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.01.2024
А можно еще серию репортажей про "Бригаду" и "Бумер"?Очэнь памяркоуным ностальгирующим пролетариям не хватает. Больше же в 90-х ностальгировать не о чем. Только по вечернему звону на всех сменах прямо в сквере перед проходной. Душевно так
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031