Знайсці
19.12.2023 / 14:264РусŁacБел

Прапаганда азадачылася, чаму моладзь абмяркоўвае серыял «Слова пацана», а не выбары. І распісалася ў бяздарнасці

Асаблівасці новай электаральнай кампаніі абмеркавалі ўдзельнікі ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ. 

У студыі СТБ абмяркоўваюць будучыя выбары. Скрын відэа СТБ

Пераконвалі, што людзі ахвотна адказваюць на пытанні пра выбары пры асабістым інтэрв'ю, а ў камісіях будуць спрэс лукашэнкаўскія прафсаюзы.

Ці стала менш ахвотных удзельнічаць у выбарчых камісіях?

Падчас перадачы вядучая СТБ Алена Сырова спытала: ці не стала цяпер менш ахвотных увайсці ў склад выбарчых камісій? І ці змяніўся іх сацыяльны партрэт?

Па словах старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўгена Алекса, ахвотных не паменела. Што датычыць сацыяльнага партрэту, то па Магілёўскай вобласці сфармавана 188 тэрытарыяльных і акружных выбарчых камісій. У іх склад увайшло 1218 чалавек.

«Калі паглядзець на сацыяльны партрэт, то ён шмат у чым адлюстроўвае сённяшнюю расстаноўку палітычных і грамадскіх сіл. У гэтых камісіях каля 10% — прадстаўнікі чатырох палітычных партый. Але найбольш прадстаўлены грамадскія аб'яднанні — гэта прафсаюзы, што ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі», — распавёў Алекса.

Прылукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў будзе ствараць цэнтр па назіранні.

Як раней пісала «Наша Ніва», адбор у выбарчыя камісіі ўсё ж праходзіў са складанасцямі. Некаторыя адмаўляліся ўдзельнічаць, памятаючы 2020-ты. «Ідучы ў камісію, ты фактычна выстаўляеш сябе г*м у вачах тых, з кім ты жывеш», — тлумачыла адна з настаўніц сваю адмову.

«Людзі з большай ахвотай і чэсна адказваюць пры апытанні «твар у твар»

Намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Пасталоўскі распавёў, што ў маі-чэрвені было праведзена апытанне адносна інфармаванасці насельніцтва пра выбарчую кампанію.

«Вынікі нас вельмі моцна здзівілі. І здзівілі ў пазітыўны бок. Апытанне праводзілася ў летні перыяд, адпускною парою. Людзі адпачываюць — якія там, умоўна кажучы, электаральныя перавагі? Але пры гэтым мы звярнулі ўвагу, што абсалютная большасць насельніцтва разумее важнасць адзінага дня галасавання, надае гэтаму пэўны сэнс.

67% насельніцтва Рэспублікі Беларусь ужо гатова прыняць у ім удзел. Улічваючы, што гэтыя даныя былі атрыманы за 9 месяцаў да старту выбарчай кампаніі, гэта вельмі высокія лічбы. І тут не высокая ступень палітызацыі грамадства, а высокае пачуццё адказнасці насельніцтва»,

— сцвярджаў Пасталоўскі.

Трэба адзначыць, што ў цяперашніх умовах, калі грамадства запужана, казаць пра рэпрэзентатыўнасць дзяржаўнай сацыялогіі не даводзіцца. Тым больш, што апытанне было праведзена па методыцы «твар у твар».

«Паколькі тут сама спецыфіка — «электаральныя перавагі», — мяркуючы па шматгадовай практыцы, рэспандэнты з большай ахвотай і чэсна адказваюць, калі ёсць апытанне «твар у твар». Яны бачаць інтэрвʼюера, інтэрвʼюер прадстаўляецца, задае пытанні і людзі, як правіла, ахвотна адказваюць», — тлумачыў Пасталоўскі выбар метаду.

Чаму моладзь абмяркоўвае «Слова пацана», а не выбары

Вядучая Алена Сырова выказала меркаванне, што па прыкладзе Расійскай Федэрацыі з удзелу ў выбарах трэба зрабіць своеасаблівы трэнд. І для гэтага павінны далучыцца блогеры, якія б піярылі падзею.

«Папулярны цяпер у Расіі серыял цалкам захапіў у тыктоку нашых маладых людзей. А чаму цяпер тэма выбараў, адзінага дня галасавання не можа там быць галоўнай тэмай?» — задаўся пытаннем намеснік старшыні Маладзёжнага савета пры ЦВК Беларусі Аляксандр Бурда.

«Для гэтага трэба валодаць прыблізна такім ж талентам, як стваральнікі гэтага серыяла», — заўважыў Казакоў.

Такога таленту ў функцыянераў няма.

Чытайце яшчэ:

Выбары афіцыйна прызначаныя на 25 лютага 2024 года

«Хопіць гуляць у дэмакратыю». Тэлеканал АНТ выказаўся пра «мяккі электарат»

Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары

Навошта старшыня ЦВК Карпенка ездзіў да сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
37
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3
0
даведка /адказаць/
19.12.2023
Белорусское общество ответит на это своей локализованной версией «Слово писюна. Крап на асфальте».
19.12.2023
Уся лукашэнаўская саўковая ідыялогія абкака**ся аб "пацана" як і савок ў свой час ўвесь на змену якога прыйшоў бандытызм дзе ўсе бандзюкі то учорашнія піянеры, камсамольцы і камуністы, учорашнія савецкія меліцыянты, савецкі КДБ, разам з савецкімі аўганцамі і ўчорашняя савецкая партыйная наменклатура.
0
Баба Лена/адказаць/
19.12.2023
Толстожоп этот абсолютно безграмотный. К тому же противный, картавый, как его пустили вести передачи. От одного его вида тошнит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031