Знайсці
07.01.2024 / 10:253РусŁacБел

Ашуканцы знайшлі яшчэ адзін спосаб зарабіць на «Слове пацана»

Інтэрнэт-злачынцы карыстаюцца момантам і знаходзяць спосабы зарабіць на нашумелым серыяле «Слова пацана». Цяпер яны абвяшчаюць кастынг на другі сезон. Але не спяшаецеся радавацца, калі вашу кандыдатуру для здымак ужо «адобрылі» і просяць падзяліцца асабістай інфармацыяй. 

 

 Абʼявы аб новым кастынгу на чарговы сезон захліснулі сацыяльныя сеткі. Акцёраў масоўкі выбіраюць не толькі ва ўсіх гарадах Расіі, але нават і ў Мінску, і ўжо нібыта пачаліся здымкі, піша АНТ. 

У афіцыйнай групе праекта паведамілі, што інфармацыю распаўсюджваюць ашуканцы. І на шляху ў вялікае кіно можна лёгка страціць усё, што нажылі сумленнай працай.

Перад гэтым сталі папулярныя фальшывыя сайты, дзе за прагляд серыяла прасілі невялікія грошы, але спісвалі ўсе.

Чытайце таксама:

Акцёра са «Слова пацана» арыштавалі па справе аб забойстве 12-гадовай даўніны

Махляры прыдумалі новую форму падману. Яны нажываюцца на фанатах серыяла «Слова пацана»

У серыяле «Слова пацана» заўважылі Пагоню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
не такі як ёсць/адказаць/
07.01.2024
Падатак на рускасветнага дэбіла
0
Кот Базіліо/адказаць/
07.01.2024
Пакуль ёсць на свеце дуракі...
0
Слова пісюна/адказаць/
07.01.2024
Быдла заўсёды плоціць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031