Знайсці
09.01.2024 / 15:081РусŁacБел

Прысуд дзетазабойцам са Слуцка пакінулі без зменаў. Бацьку расстраляюць

Канчатковы прысуд у адносінах да забойцаў 3-гадовага дзіцяці вынес сёння Вярхоўны суд, разгледзеўшы апеляцыйныя скаргі, пададзеныя фігурантамі крымінальнай справы і іх адвакатамі, піша «Мінская праўда».

Аляксанд Таратута падчас апеляцыі. Фота: БелТА

Аляксандр Таратута так і не раскаяўся ў зробленым. Ён нават дрэнна памятаў, што напісаў у скарзе.

Нагадаем, Аляксандра Таратуту прысудзілі да расстрэлу, а Анастасію Таратуту асудзілі на 25 гадоў калоніі строгага рэжыму і лячэнне ад алкагалізму.

Суд прайшоў у кастрычніку. Аляксандра і Анастасію Таратутаў абвінавачвалі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовага сына Сямёна. Крымінальную справу разглядаў Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку.

Мужа і жонку судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы);

— п. 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб).

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала абаіх адэкватнымі.

Бацька казаў, што маленькі Сямён раздражняў і яго, і ягоную жонку, бо «краў са стала і разбіваў талеркі». Ён паведаміў следчым, што «пачаў біць Сямёна, калі таму споўнілася два гады».

Некаторым сведкам, якія былі ў зале суда, станавілася блага ад убачанага.

Чытайце таксама:

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
Евгения/адказаць/
09.01.2024
Легко отделается. Так бы посидел до смерти, подумал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031