Знайсці
18.10.2023 / 12:356РусŁacБел

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

У Слуцку сёння прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы аб забойстве трохгадовага хлопчыка Сямёна Таратуты. Ягоныя бацькі — Аляксандр і Анастасія Таратуты — выступілі з апошнім словам, піша «Мінская праўда».

Анастасія і Аляксандр Таратуты. Скрыншот відэа «Мінская праўда»

Аляксандр Таратута ў апошнім слове шкадаваў, што яго жыццё так склалася. Ён успомніў свой першы шлюб, у якім не было скандалаў.

— Ніякіх намераў, змоў не было, — падкрэсліў ён наконт сітуацыі са смерцю 3-гадовага Сямёна. — Не хацеў я забіваць, ніякіх такіх думак не было.

Анастасія Таратута выклала сваё апошняе слова пісьмова. Суд, удакладніўшы меркаванні пракурора і адваката, адмовіўся далучаць гэты дакумент да матэрыялаў справы.

Жанчыне яшчэ раз было прапанавана агучыць услых сваю пазіцыю, прачытаць яе з паперы. Аднак яна наадрэз адмовілася зачытваць напісанае.

***

Разгляд крымінальнай справы пачаўся 3 кастрычніка. Аляксандра і Анастасію Таратутаў абвінавачвалі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовага сына Сямёна. Крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку.

Мужа і жонку судзяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы);

— п. 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб).

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала абаіх адэкватнымі.

У панядзелак у судзе разглядалі аператыўныя матэрыялы следства, калі абвінавачваны даваў паказанні на месцы злачынства — у кватэры, дзе адбылося забойства хлопчыка. Абвінавачваны, якога для дачы паказанняў на месцы прывезлі ў кайданках і пад канвоем, паказаў следчым на манекене і распавёў, як біў дзіця тапкам, рукамі, але часцей — нагой.

Як вынікае з відэа, якое паказалі ў судзе, абвінавачваны кажа, што маленькі Сямён раздражняў і яго, і ягоную жонку, бо «краў са стала і разбіваў талеркі». Аляксандр паведаміў следчым, што «пачаў біць Сямёна, калі таму споўнілася два гады».

Некаторым сведкам, якія былі ў зале суда, станавілася блага ад убачанага.

Пракурор запытаў для 48-гадовага Аляксандра Таратуты расстрэл, а для яго 37-гадовай жонкі 25 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму і лячэнне ад алкагалізму.

Чытайце таксама:

Бацьку, які забіў трохгадовага сына ў Слуцку, хутчэй за ўсё, расстраляюць

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

У Слуцку пачаўся суд над бацькамі, якіх вінавацяць у забойстве трохгадовага сына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
4
Расціслаў/адказаць/
18.10.2023
НН, а пасылацца на "Мінскую праўду" - прыстойна?

1
Где фемки?/адказаць/
18.10.2023
игра, согласен. Где вопли о равноправии полов? О притеснении жэншчын? Давайте уже доведем равноправие до конца, без исключений. Это будет справедливо, а заодно покажет абсурдность этой идеи. И вообще, о равноправии полов готов слушать только от женщины- шахтера или женщины-кузнеца.
19.10.2023
Путь в ад, животные так не делают , они заюботятся о потомсте и защищают от опасности и кормят , вот 
это вырожденцы  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930