Знайсці
19.10.2023 / 10:3822РусŁacБел

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

У судзе Слуцкага раёна сёння вынеслі прысуд Аляксандру і Анастасіі Таратутам, якія забілі свайго 3-гадовага сына Сямёна. 

Скрыншот відэа «Мінскай праўды»

Суддзя задаволіла запрос пракурора і прысудзіла мужчыну выключную меру пакарання, а жанчыне — 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальна магчымае пакаранне для жанчыны ў Беларусі.

Разгляд крымінальнай справы пачаўся 3 кастрычніка. Аляксандра і Анастасію Таратутаў абвінавачвалі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю трохгадовага сына Сямёна. Крымінальную справу разглядаў Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку.

Мужа і жонку судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы);

— п. 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб).

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала абаіх адэкватнымі.

У панядзелак у судзе разглядалі аператыўныя матэрыялы следства, калі абвінавачаны даваў паказанні на месцы злачынства — у кватэры, дзе адбылося забойства хлопчыка. Абвінавачаны, якога для дачы паказанняў на месцы прывезлі ў кайданках і пад канвоем, паказаў следчым на манекене і распавёў, як біў дзіця тапкам, рукамі, але часцей — нагой.

Як вынікае з відэа, якое паказалі ў судзе, абвінавачаны кажа, што маленькі Сямён раздражняў і яго, і ягоную жонку, бо «краў са стала і разбіваў талеркі». Аляксандр паведаміў следчым, што «пачаў біць Сямёна, калі таму споўнілася два гады».

Некаторым сведкам, якія былі ў зале суда, станавілася блага ад убачанага.

Пракурор запытаў для 48-гадовага Аляксандра Таратуты расстрэл, а для яго 37-гадовай жонкі 25 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму і лячэнне ад алкагалізму.

У сераду абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. 

Аляксандр Таратута шкадаваў, што яго жыццё так склалася. Ён успомніў свой першы шлюб, у якім не было скандалаў.

— Ніякіх намераў, змоў не было, — падкрэсліў ён наконт сітуацыі са смерцю 3-гадовага Сямёна. — Не хацеў я забіваць, ніякіх такіх думак не было.

Анастасія Таратута выклала сваё апошняе слова пісьмова. Суд, удакладніўшы меркаванні пракурора і адваката, адмовіўся далучаць гэты дакумент да матэрыялаў справы.

Жанчыне яшчэ раз было прапанавана агучыць услых сваю пазіцыю, прачытаць яе з паперы. Аднак яна наадрэз адмовілася зачытваць напісанае.

Чытайце таксама:

Бацькі закатаванага трохгадовага хлопчыка выступілі з апошнім словам. Адзін шкадаваў, што жыццё так склалася, другая прамаўчала

Бацьку, які забіў трохгадовага сына ў Слуцку, хутчэй за ўсё, расстраляюць

«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе

У Слуцку пачаўся суд над бацькамі, якіх вінавацяць у забойстве трохгадовага сына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
7
0
Мойша/адказаць/
20.10.2023
Woodoo Cult , зараз, мо мне таварышу маёру і адрэсу назваць
1
Мойша/адказаць/
20.10.2023
Мораль, ты максімальна глупая істота. Ёсць розніца між палітычнымі прысудамі і наўмысным забойствам. Людзі што ў вас у галовах, што вы ўсё да кучы мяшаеце?!
0
Мушчына 30 лет/адказаць/
21.10.2023
Мойша, ну так-то по делу Чикатило, до того как поймали Чикатило осудили 14 человек, одного вроде расстреляли, один в тюрьме потерял зрение. А потом ой, вышла ошибочка, приносим свои извинения (хотя на самом деле даже извинения никто не принес)
Было ло ли это дело "политическим"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031