Знайсці
09.01.2024 / 10:591РусŁacБел

Кватарантка арэнднай кватэры палічыла, што шмат плаціць. Аказалася, што яна мае рацыю

Наталля Гайкевіч з'яўляецца маладым спецыялістам, жыве ў арэнднай кватэры ў Мазыры, у кватэру яна засялілася ў 2014 годзе.

Ілюстрацыйнае фота

Але ўвесь гэты час дзяўчына і не падазравала, што пераплачвае ўвесь гэты час.

У снежні яна выявіла, што ў яе пераплата за балкон, які не ўваходзіць у жыллёвую плошчу, што супярэчыць Жыллёваму кодэксу. За тры гады яна пераплаціла 129 рублёў, пераплачвалі і суседзі.

«Былі выяўленыя сістэмныя парушэнні ў парадку налічэння плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне арэндным жыллём», — сказаў прадстаўнік пракуратуры.

Як аказалася, агульная плошча 290 арэндных кватэр была завышаная на 698 квадратных метраў.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам прадаюцца кватэры за 300 (трыста) рублёў

Самыя дарагія арэндныя кватэры ў Мінску. Стаўкі ўражваюць

«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
09.01.2024
Адміністрацыйны працэс, бо дзярж ЖКГ. А калі б гэта быў хтосьці непажаданы да ўладаў, дык гадоў 7 далі б. Памятаеце гаспадыню кватэры, якая адмовіла пракурорцы ў акулярах у падаўжэнні арэнды? 2 гады кабеце прысудзілі, калі не памыляюся. А тутака пальцам па ківаюць, ды аркушоз 10 сапсуюць паперы, друкуючы "прысуд".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера