Знайсці
04.01.2024 / 08:36РусŁacБел

Пад Мінскам прадаюцца кватэры за 300 (трыста) рублёў

У мястэчку Радашковічы, што за 30 км ад Мінска, на аўкцыён выставілі дзве кватэры па 29 квадратаў з дзіўнай пачатковай цаной — кожную з іх ацанілі прыкладна ў 100 даляраў. Што гэта за жыллё і ў якім яно стане, разбіраўся Realt.by.

Дакладны адрас — вуліца Максіма Горкага, 23. Дом, у якім яны размешчаны, драўляны, аднапавярховы, шматкватэрны (такія ў народзе называюцца «баракі»). Пабудаваны ў 1970 годзе і, здаецца, сучаснага рамонту ў ім не было: на даху шыфер, вокны драўляныя.

Жылплошчы выстаўленых на таргі кватэр невялікія — 29,4 м2 і 29,7 м2. Яны маюць асобныя ўваходы і складаюцца з аднаго жылога пакоя, кухні, калідора і каморкі.

Агульны стан не ўказваецца, але, мяркуючы па фота, — без рамонту не абысціся.

Ацяпленне пячное — у кожнай кватэры свая печ-пліта. Вада з калодзежа.

Дом стаіць на ўчастку 15 сотак — ён агульны для ўсіх жыхароў. У суправаджальнай дакументацыі гаворыцца пра «права пастаяннага карыстання».

Прадаўцом з'яўляецца ААТ «Купала-Агра». Пачатковы кошт гэтых кватэр невысокі — першую ацанілі ўсяго ў 312 рублёў, другую ў 315 рублёў.

Аўкцыён адбудзецца 23 студзеня ў 12.00 па адрасе: Мінск, вуліца Чкалава, 5, кабінет 324. Заявы на ўдзел і неабходныя дакументы прымаюцца да 19 студзеня ўключна.

Чытайце таксама:

Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ

У гэтым доме жылі знакамітасці БССР. Паглядзіце, якую кватэру там прадаюць 

Самыя дарагія арэндныя кватэры ў Мінску. Стаўкі ўражваюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера