Знайсці
21.12.2023 / 18:4915РусŁacБел

Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ

У Мінску працягваецца зачыстка тэрыторый пад перспектыўнае будаўніцтва. Ужо гадоў з пяць паціху «шчэмяць» раён Лошыца, але апошнім часам яго высяленне пайшло асабліва актыўна. Цэлых кварталаў былой вёскі ўжо няма, экскаватары працуюць штодня — і, магчыма, усёй гэтай аднапавярховай (і трошачкі двухпавярховай) Лошыцы засталося ад сілы пара месяцаў, піша Blizko.by.

Былая вёска Лошыца цяпер (пакуль яшчэ) складаецца з вуліц Чыжэўскіх, Лошыцкай, Юбілейнай, Амбулаторнай, а таксама аднайменных завулкаў і праездаў. Некалькі гадоў таму паўднёвую частку вёскі ўжо знеслі, праклаўшы на яе месцы новую вуліцу Станіслава Манюшкі.

Вуліца Чыжэўскіх — гэта ўвогуле некалі адзін з галоўных уездаў у Мінск. Менавіта па гэтай дарозе праз Лошыцу праходзіў шлях у горад Ігумен (роўна 100 гадоў таму пераназваны ў Чэрвень). Назва суседняй вуліцы, Ігуменскі тракт, дадзена так нездарма.

Прыкладна тыя ж гадоў з пяць таму паўднёвую частку Чыжэўскіх знеслі і абрэзалі (застаўся адзін прыватны дом), а на яе месцы пабудавалі два высокія дамы па вуліцы Янкі Лучыны; пару гадоў таму знеслі яшчэ прыкладна палову вуліцы — пакуль на месцы тых дамоў пустка.

 

 

 

Цяпер актыўна зносяць паўночна-заходнія кварталы, бліжэй да Ігуменскага тракту. Многія астатнія дамы ўжо таксама адселеныя, але пакуль яшчэ не знесеныя. Дзесьці і зусім жыццё пакуль працягваецца сваім ходам, але паступова ўсё ўжо рыхтуецца да таго, каб пакінуць дамы, у якіх вырасла не адно пакаленне мінчукоў і лашычан, і перасяліцца ў новыя шматпавярховікі ўдалечыні ад Лошыцы, цэнтра і наогул зялёных насаджэнняў.

 

Там жа, дзе ўжо ідзе знос, усё адно яшчэ нямала людзей. Былыя жыхары імкнуцца за апошнія адпушчаныя дамам дні вывезці рэшту хоць трохі каштоўных рэчаў. Хтосьці корпаецца ўжо на знесеных дзялянках — часам трапляюцца рэчы, якія могуць зацікавіць барахольшчыкаў. А дзесьці пакідаюць на сценах нават фатаграфіі, якія потым апынаюцца проста на зямлі.

 

 

 

 

 

Чытайце таксама:

«Быў выяўлены яго аварыйны стан». Гомельскія ўлады знеслі гістарычны будынак на тэрыторыі парку

У цэнтры Мінска прадаецца закінуты будынак. Каштуе як трохпакаёвая кватэра

У мінскім Уруччы нарэшце зносяць нічыйны катэдж, які стаяў закінуты 20 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
28
Абуральна
6
0
Авохці/адказаць/
22.12.2023
Жвір, "прымітыўнымі" ёсць вашыя аргументы, калі вы кажаце, што менскія драўляныя дамкі нечым горшыя за тыя, што рэнавуюцца (або з наля перабудоўваюцца ў прыстойныя катэджы) ў Таліне ці Рызе. 
0
Жвір/адказаць/
22.12.2023
Авохці, тое, што рэнавуюць ў Таліне ці Рызе, уяўляе сабою архітэктурную каштоўнасьць, будавалася адпаведна вызнанага стылю і адпаведна праектаў. У Лошыцы стаяць звычайныя халабуды, якія ніякая рэнавацыя не пераробіць у нешта іншае, чым халабуды, акром поўнай перабудовы. Але й гэтага ня будзе ставаць, бо яны ізноў пераўтворацца ў халабуды, самімі ж гаспадарамі, бо іх (гаспадароў) не "рэнавуеш" і не "пераробіш". Ім жа нішто не замінала даглядаць свае хаты ды падтрымліваць іх у вартым стане ? Дык што іх прымусіць рабіць гэта пасьля рэнавацыі ? Ну, для прыклада, наведайцеся на Дубравінскі які завулак, ці паралельныя яму вуліцы, што злучаюць Чыгуначную і Грушаўку, падзівіцеся тамтэйшым "Рызе" і "Таліну". :)
0
Авохці/адказаць/
28.12.2023
Жвір, лухта. Грушкаўка будавалася паводле праекта. А талінскія дамкі - я цяпер маю на ўвазе не тыя, што фасадамі на вуліцу, а тыя, што на ўласных падворках за плотамі, напр, у Каламяэ - прыватныя, які там праект? Аднак цяпер прыемна прайсціся ды зазірнуць туды. Вы вярзеце абы што, абы спрачацца. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031