Знайсці
05.09.2023 / 13:448РусŁacБел

«Выявілася, што не «Армані», а «Арані». Мадэль Dolce&Gabbana распавяла, як яе падманулі ў мінскім буціку

Хімчыстка сапсавала знакамітай мадэлі Яўгеніі Катавай штаны з элітнага буціка. А пасля скандалу высветлілася, што замест «Армані» нявестцы заснавальніка «Віталюра» прадалі танныя кітайскія штаны.

У 2023 годзе Жэня Катава і Віталь Яцук сталі бацькамі сына Мірона. Фота: Instagram мадэлі

Сумную гісторыю — і пра беларускі сэрвіс, і пра беларускі шопінг — распавяла ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram мадэль Жэня Катава. Пачалося ўсё з таго, што маладая жанчына адвезла свае нятанныя штаны ў хімчыстку, паслугамі якой сям’я яе мужа Віталя Яцука карысталася каля дзесяці гадоў. Там штаны сапсавалі, а ў адказ на патрабаванне вярнуць грошы, па словах Катавы, нахамілі і сказалі, што праблема насамрэч была ў дрэннай якасці адзення. «Яны нас вырашылі ашуканцамі нейкімі выставіць: як быццам мы ім дрэнныя штаны аддалі, а цяпер грошы патрабуем!» — абуралася знакамітая мадэль.

Зразумела, што ў такім крыўдным выпадку немагчыма было абысціся без экспертызы. Высветлілася, што замест брэндавай рэчы Жэня Катава набыла за вялікія грошы нізкаякасную кітайскую падробку.

«Вось такія пірагі. «Армані» аказаліся «Арані», — жартаўліва падпісала свае сторыз маладая жанчына і параіла: — Будзьце пільныя тыя, хто прыязджае цяпер на шопінг у Мінск купляць брэндавае адзенне».

Мадэль распавяла, што буцік ужо папрасіў прабачэння і вярнуў грошы — і толькі з гэтай прычыны яна не агучвае яго назву. У хімчыстку, дзе ёй сапсавалі нервы, Катава таксама больш не плануе вяртацца.

Жэня Катава на паказе ў Мілане ў 2020 годзе. Фота Jacopo Raule / WireImage via Getty

Нагадаем, Жэня Катава — мадэль з Барысава, якая стала папулярнай на Захадзе. Яна была мадэллю Тані Тэйлар, Філіпа Плейна, Рэйчэл Зоўі, Наіма Хана і Ніколь Мілер. Удзельнічала ў паказах Dolce & Gabbana, Cushnie et Ochs, Marc Jacobs, Bottega Veneta, Moschino, Elie Saab.

У 2019 годзе Жэня Катава згуляла вяселле з Віталём Яцуком. Яго бацька — мультымільянер Аляксандр Яцук, заснавальнік гандлёвай сеткі «Віталюр», якая нядаўна збанкрутавала. Сёлета ў пары нарадзіўся сын, якому далі імя Мірон.

Чытайце таксама: Самыя папулярныя мадэлі-беларускі тыпажоў baby face, strong face і strange face ФОТЫ

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
33
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
1
даведка/адказаць/
05.09.2023
Женился же богатый наследник на модели, которая не может ни штаны купить Armani, ни постирать их сама...
0
огонь, вода і медные трубы/адказаць/
05.09.2023
[Рэд. выдалена]
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера