Знайсці
09.06.2021 / 11:40РусŁacБел

Кіраўнік «ЛНР» заявіў пра кантакты з Мінскам у справе Пратасевіча

Кіраўнік г. зв. Луганскай Народнай Рэспублікі Леанід Пасечнік заявіў, што праваахоўныя органы знаходзяцца ў кантакце з уладамі Беларусі па справе затрыманага пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair Рамана Пратасевіча.

Раман Пратасевіч. Фота spring96.org

Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

Паводле яго слоў, луганскія следчыя павінны былі ўжо выехаць у Мінск для вочнай сустрэчы з беларускімі калегамі і допыту журналіста з нагоды яго меркаванага ўдзелу ў дзейнасці батальёна «Азоў».

«Гэта не дакладна. Але кантакты, сазвоны былі 100 адсоткаў», — распавёў Пасечнік.

Раней паведамлялася, што 27 мая Генпракуратура ЛНР распачала крымінальную справу супраць Пратасевіча.

Таксама сёння стала вядома, што адвакатка змагла трапіць да Рамана. Ён перанёс цяжкую форму танзіліту, у яго былі праблемы з горлам. «Якое лячэнне аказвалі, як яны яго лячылі — нам да канца невядома. Будзем праз адваката ўдакладняць усе гэтыя пытанні», — расказаў бацька.

Ён дадаў, што робіць усё, каб дапамагчы сыну, каб да яго дапусцілі дактароў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера