Знайсці
04.06.2021 / 15:18РусŁacБел

Мінздароўя: За суткі 1183 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 1183 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 1297 чалавек.

Учора было 879 выпадкаў.

Усяго, з пачатку пандэміі, зарэгістраваныя 398 052 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 389 929 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2892 чалавекі.

За мінулыя суткі выканалі 15 943 тэсты (за ўвесь час — 6 394 155 тэстаў).

Мінздароўя таксама паведамляе, што 575,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, а 304 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера