Знайсці
05.04.2021 / 07:30РусŁacБел

Каранкевіч: Другі блок БелАЭС гатовы на 80%

Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС складае 80%, і ўжо ў гэтым годзе для яго плануецца дастаўка свежага ядзернага паліва і правядзенне фізічнага пуску, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

«Агульная гатоўнасць другога энергаблока ацэньваецца ў 80%, у гэтым годзе была забяспечана зборка рэактара, загрузка ў яго імітатараў цеплавыдзяляльных зборак. У бліжэйшы час плануецца пераход да наступнага падэтапу, так званай халодна-гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі, — сказаў ён у эфіры «Беларусь-1». — На працягу 2021 года плануецца таксама пастаўка свежага ядзернага паліва на другі энергаблок, загрузка яго ў актыўную зону рэактара і пачатак правядзення фізічнага пуску». Міністр дадаў, што «ўсяго ў рамках дадзенага этапу на другім энергаблоку будзе праведзена 135 выпрабаванняў».

Як нагадаў Каранкевіч, дзякуючы будаўніцтву АЭС плануецца павысіць энергетычную бяспеку краіны і знізіць залежнасць ад вуглевадароднага паліва. Пры гэтым ён адзначыў, што запуск атамнай станцыі дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год. Міністр заўважыў, што аб'ём спажывання электрычнай энергіі ў цэлым па краіне да 2025 года павялічыцца да 44 млрд кВт*г, у 2020 годзе гэты паказчык склаў 38 млрд кВт*г.

Будаўніцтва АЭС у Беларусі ідзе па тыпавым расійскім праекце новага пакалення «тры плюс» АЭС-2006, піша ТАСС. БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Генпадрадчыкам выступае «Атамбудэкспарт» (уваходзіць у Расатам). У лістападзе 2020 года першы энергаблок БелАЭС быў падлучаны да аб'яднанай энергасістэмы краіны. Раней паведамлялася, што ўвод першага блока БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года, другога — у 2022 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031