Знайсці
26.02.2021 / 20:24РусŁacБел

Тром мінскім байкерам, якія адбілі знаёмага ў ГУБАЗіКа, прысудзілі да 3 год калоніі

У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага з міліцэйскага аўтамабіля, паведамляюць праваабаронцы.

На лаве падсудных — Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.

Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў.

Пацярпелыя па справе — супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.

Cёння, 26 лютага, вынесены прысуд: 

Андрэй Іванюшын — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Афанасьеў — 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Мікіта Траццякевіч — 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Афанасьева забралі пад варту з залы суда.

Таксама Афанасьеў і Траццякевіч абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў суме 2000 рублёў аднаму з пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера