Знайсці
20.02.2021 / 22:30РусŁacБел

У Расіі зафіксавалі першы ў свеце выпадак заражэння чалавека новым вірусам птушынага грыпу. Ці трэба хвалявацца?

Па словах кіраўніцы Расспажыўнагляду Ганны Паповай, пакуль выяўлены вірус птушынага грыпу A (H5N8) не перадаецца ад чалавека чалавеку, і ў спецыялістаў ёсць «час падрыхтавацца».

Фота Pxhere.com

Адкрыццё зрабілі супрацоўнікі Дзяржаўнага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» у Новасібірскай вобласці.

Папова патлумачыла, што вірус выяўлены ў сямі работнікаў птушкафабрыкі на поўдні Расіі, дзе ў снежні 2020 года сярод пагалоўя птушак зарэгістравалі ўспышку. Па словах кіраўніцы Расспажыўнагляду, захворванне ў людзей працякала ў лёгкай форме, «рызыкі былі мінімізаваныя, далейшага развіцця сітуацыя не атрымала». Людзі, якія перанеслі хваробу, адчуваюць сябе добра.

Папова паведаміла, што вірус здольны перадавацца ад птушак да чалавека, ён ужо пераадолеў міжвідавы бар'ер. Але на сёння ад чалавека да чалавека гэты варыянт віруса грыпу не перадаецца. Наколькі хутка далейшыя мутацыі дазволяць пераадолець і гэты бар'ер, пакуль незразумела.

Гэта дае ўсяму свету час падрыхтавацца і распрацаваць тэст-сістэмы, перш чым вірус стане больш патагенным.

Сур'ёзная ўспышка птушынага грыпу H5N2 была зафіксавана ў Расіі ў 2017 годзе. Тады яна пачалася на птушкафабрыцы «Кастрамская». Па звестках Міжнароднай арганізацыі здароўя жывёл (OIE), крыху больш за дзесяць дзён там загінула каля 45 тысяч птушак. У прафілактычных мерах было забіта больш за 600 тысяч асобін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера