Знайсці
17.02.2021 / 08:32РусŁacБел

У католікаў сёння пачынаецца Вялікі пост

У Рымска-каталіцкім касцёле 17 лютага адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту.

catholic.by

Папялец, бо ў касцёлах галовы пасыпаюць попелам, сімвалам пакаяння і марнасці людскага быцця.

Падчас абраду ўскладання попелу святар прамаўляе біблійную фразу «Бо прах ты, і ў прах вернешся».

У грэка-католікаў Вялікі пост пачаўся 15 лютага.

Вялікдзень каталікі і пратэстанты будуць адзначаць 4 красавіка.

А Вялікдзень у праваслаўных толькі 2 мая. Вялікі пост у іх пачнецца 15 сакавіка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера