Знайсці
11.02.2021 / 20:28РусŁacБел

Гомельскі ваенкам, які называе сябе «ябацькам», прапанаваў стварыць уласны беларускі інтэрнэт

Беларусь павінна развіваць уласны інтэрнэт, якім будзе кіраваць дзяржава. Такую заяву зрабіў дэлегат на Усебеларускім народным сходзе ад Гомельскай вобласці, ваенкам Андрэй Крываносаў, паведамляюць «Гомельскія ведамасці».

«Увесь час развіваюцца розныя фэйсбукі, усякія цік-токі і тэлеграм-каналы. А дзе мы на гэтым полі? Мы павінны абавязкова там прысутнічаць. Магчыма, нас забаняць. Абмяжуюць доступ. Але пакуль мы не будзем заяўляць пра сябе гучна, відавочна і адкрыта, мне здаецца, нічога ў нас не атрымаецца. Для гэтага варта развіваць наш Белнэт або нешта падобнае. На нашым рэсурсе мы самі будзем гаспадарамі і кіраўнікамі. Можам кагосьці абмяжоўваць з заклікамі, кагосьці наадварот — прасоўваць. Ствараць такую дыялогавую пляцоўку, кіраваць якой будзе дзяржава», — сказаў ён.

Нагадаем, Крываносаў вядомы тым, што ў эфіры АНТ назваў сябе «ябацькам». А ў жніўні ён спрабаваў сарваць выступ Марыі Калеснікавай у Жлобіне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031