Знайсці
04.02.2021 / 23:15РусŁacБел

У адказ на подпісы 100 чалавек беларусы сабралі 100 000 подпісаў супраць забароны гістарычнага сцяга

Сайт з петыцыяй у абарону бел-чырвона-белага сцяга сабраў рэкордныя 100 тысяч подпісаў. Нагадаем, улады задумаліся аб забароне нацыянальнай сімволікі, прыводзячы ў якасці аргументу подпісы сотні грамадзян.

Аўтары петыцыі (Каардынацыйная рада) лічаць, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтавана нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі ўладаў.

— Грамадзяне павінны мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаній, асоб, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бел-чырвона-белай сімволікі — гэта не жаданне народа, а капрыз 100 чалавек, — гаворыцца ў звароце, які плануецца адправіць у Генпракуратуру і Міністэрства культуры.

У петыцыі нагадваюць, што бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з'яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Па законе ўлічваюцца галасы грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі. Статыстыка наведванняў паказвае, што 92% заходаў на петыцыю — з Беларусі. Астатнія — з Расіі, Польшчы, Ірландыі, Злучаных Штатаў.

Тэкст звароту і сабраныя подпісы падаюцца ў органы ў электронным выглядзе. Гэтая петыцыя будзе накіравана ў Міністэрства культуры, Генеральную пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера