Знайсці
02.02.2021 / 15:33РусŁacБел

Расія адкладае на два гады пачатак выплатаў па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС

Урад Расіі ўнёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пратакол аб зменах у расійска-беларускае пагадненне аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС.

Дакумент размешчаны на сайце Думы і прадугледжвае наступныя ўмовы рэструктурызацыі:

— падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады (да канца 2022 года),

— перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023-га,

— замена дзейнай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную памерам 3,3% гадавых.

Пагадненнем ад 25 лістапада 2011 г. паміж урадамі Беларусі і Расіі аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва БелАЭС была зацверджаная сума 10 млрд даляраў.

«У абгрунтаванні сваёй просьбы аб пераглядзе ўмоваў вяртання крэдыту беларускі бок спаслаўся на зніжэнне ўзроўню сусветных цэнаў на нафту і газ, што, на думку партнёраў, пацягнула зніжэнне даходнасці і павелічэнне тэрміну акупнасці атамнага праекта», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера