Знайсці
08.09.2020 / 19:18РусŁacБел

Яшчэ два банкі ў Беларусі перасталі выдаваць крэдыты фізічным асобам

Крэдытаванне насельніцтва ў Беларусі спынілі «БПС-Сбербанк», «Белгазпрамбанк», «Тэхнабанк». Пазней да іх далучылася яшчэ пара банкаў. 8 верасня аналагічныя заявы зрабілі «Прыёрбанк» і «Ідэя Банк».

«Ідэя Банк» прыпыняе прыём новых крэдытных заявак, у тым ліку заявак на овердрафтнае крэдытаванне, заключэнне крэдытных здзелак з фізічнымі асобамі як у аддзяленнях банка, так і праз мабільную праграму і інтэрнэт-банк, пачынаючы з 8 верасня бягучага года.

У «Прыёрбанку» часова прыпыняюцца прыём заявак і заключэнне крэдытных дагавораў, за выключэннем дагавораў на прадастаўленне овердрафтнага крэдытавання па стаўцы 24% гадавых.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031