Знайсці
15.05.2020 / 12:2513РусŁacБел

Прапанова «Мінсктранса»: талончык на 30 хвілін з перасадкамі будзе каштаваць 1 рубель

У Мінску могуць увесці новыя праязныя на наземныя віды транспарту, а для прыняцця такога рашэння выслухаюць меркаванне мінчукоў, наколькі такая прапанова будзе запатрабавана, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

Пасажыры змогуць скарыстацца двума часавымі інтэрваламі для безлімітных паездак на наземным грамадскім транспарце працягласцю 30 і 75 хвілін. Цана праязных складзе 1 рубель і 2 рублі адпаведна. У аплачаны часавы інтэрвал ўваходзіць неабмежаваная колькасць перасадак на наземным грамадскім транспарце.

Каб выказаць сваё меркаванне аб карысці такіх праязных дакументаў, гараджане могуць узяць удзел у апытанні на сайце Мінгарвыканкама.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера