Знайсці
15.05.2020 / 09:0019РусŁacБел

Міністр транспарту Эстоніі: Неабходна спыніць палёты ў Мінск, бо стан спраў з каранавірусам у Беларусі выклікае трывогу

Тааві Аас, Postimees

Эстонія паціху выходзіць з каранакрызісу. Яна адна з першых закрыла свае межы. Па стане на раніцу 15 мая там 1758 выпадкаў каранавіруса за два з паловай месяцы (1 325 на 1 млн, у Беларусі 2833 на 1 млн). Там робіцца 50 тысяч тэстаў на 1 млн, у Беларусі 32 тысячы.

З 18 мая ў Эстоніі спартыўным камандам можна займацца на свежым паветры, а 19 мая будзе рэстарт футбольнага чэмпіянату. З 1 чэрвеня адновіцца работу водных цэнтраў, СПА, з 12 чэрвеня — дзіцячых лагераў.

Ад сёння Эстонія адкрывае межы з Латвіяй і Літвой. Пачынаюцца палёты ў Латвію і Літву, магчыма, будуць адноўлены палёты ў Амстэрдам і Капенгаген, у Нарвегію і Германію.

Аднак міністр эканомікі і інфраструктуры Тааві Аас заявіў, што «неабходна пры першай магчымасці закрыць мінскую авіялінію, паколькі ў Беларусі ўзровень распаўсюджвання віруса выклікае трывогу».

Авіяпералёты паміж сталіцамі Эстоніі і Беларусі ажыццяўляе «Белавія», гэта адзін з нешматлікіх маршрутаў, які застаўся ў раскладзе авіякампаніі. Cамалёты лётаюць двойчы на тыдзень — па панядзелках і чацвяргах. З 23 мая планавалася, што палёты будуць выконвацца па аўторках і суботах.

У Эстоніі вельмі адкрытая падрабязная інфармацыя наконт каранавіруса, можна анлайн (на эстонскай, англійскай, рускай) даведацца пра колькасць выпадкаў у кожным з 15 паветаў, колькі праведзена тэстаў у кожным з паветаў, нават ёсць размеркаванне тэстаў па ўзросце з разбежкай у пяць гадоў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера