Знайсці
06.05.2020 / 11:2517РусŁacБел

Галоўным ідэолагам Гродна прызначылі чалавека з КДБ

Начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Ігар Міхайлавіч Булаўка, паведамляе «Гродзенская праўда».

Звычайна газета піша пра чыноўнікаў выканкама куды больш, а ў гэты раз абмежавалася толькі адным радком, звяртае ўвагу гродзенскі рэсурс s13.ru. Верагодна, справа ў тым, што пра Ігара Міхайлавіча ў сетцы не так шмат інфармацыі. Напрыклад, у сакавіку 2019 года газета пісала пра пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета суб'ектаў прафілактыкі і камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама. На ім выступіў тады яшчэ начальнік аддзела абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Булаўка.

16 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне былога начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага старшынёй Свіслацкага райвыканкама.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера