Знайсці
16.04.2020 / 12:584РусŁacБел

«Е-дастаўка» будзе развозіць мінчукам асвячоныя пірагі

У Мінску пачалі дастаўляць на дом асвячоныя пірагі. Велікодная прадукцыя да канца тыдня даступная пры замове ў «Е-дастаўцы». Прынятыя меры павінны дапамагчы звесці да мінімуму колькасць людзей у публічных месцах напярэдадні свята.

Велікодныя пасхі і яйкі даставяць на дом, як і іншыя прадукты. Перад гэтым іх асвяціць бацюшка. Усяго рыхтуюць тры віды пірагоў, каштуюць яны ад 1,29 рубля. Да канца тыдня даступныя і іншыя святочныя стравы да велікоднага стала, у тым ліку запечанае парася.

«Ідэя дастаўляць на дом асвячоную прадукцыю паўстала яшчэ да росту попыту на дастаўку прадуктаў. Супадзенне росту захворванняў са святамі — не з ліку прыемных, і мы хочам зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб дапамагчы людзям сустрэць Вялікдзень са звыклымі атрыбутамі, але пры гэтым застацца дома. Гатаваць пірагі будзем па існуючай традыцыі, а асвячаць іх пагадзіўся бацюшка. Спадзяемся, гэта дапаможа тысячам беларусаў накрыць велікодны стол», — адзначаюць у «Е-дастаўцы».

Велікодная дастаўка будзе працаваць да нядзельнай ночы. Замовіць яе можна ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера