Мінздароўя: У Беларусі 152 выпадкі каранавіруса
У пятніцу Мінздароўя называў лічбу 94 чалавекі.
У Беларусі на сёння правялі больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, і ў выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Такім чынам, за мінулыя суткі шпіталізавалі 110 чалавек, выпісалі 144 чалавекі, у тым ліку тых, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.
На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 6
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера