Знайсці
27.03.2020 / 10:49РусŁacБел

«Барселона» заявіла пра скарачэнне заробкаў з-за каранавіруса

«Барселона» абвясціла пра скарачэнне працоўнага часу футбалістаў і супрацоўнікаў клуба і прапарцыйнае скарачэнне заробкаў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце каталонскай каманды.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні рады дырэктараў «Барселоны», якое прайшло па відэасувязі. Мера заклікана змякчыць эканамічныя наступствы крызісу, звязанага з распаўсюджваннем каранавіруса.

«Усе меры, якія мы прымаем ва ўмовах пандэміі, цалкам адпавядаюць працоўнаму заканадаўству. Наша задача — як мага хутчэй аднавіць паўнавартасную дзейнасць клуба пасля крызісу», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Барселоны».

Таксама каталонскі клуб прадаставіў усе свае спартыўныя аб'екты дэпартаменту аховы здароўя Каталоніі. Акрамя таго, «Барселона» распрацавала комплекс мер па падтрымцы членаў клуба, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера