Знайсці
02.03.2020 / 08:4729РусŁacБел

«Беллегпрам» прапануе прыбраць крамы «сэканд-хэнд» з буйных гарадоў

«Беллегпрам» настойвае на рэгуляванні дзейнасці магазінаў сэканд-хэнд. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ заявіла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна, піша Tut.by.

Паводле яе слоў, у 2019 годзе было завезена тавару па катэгорыі «сэканд-хэнд» на 78 млн даляраў.

— Закрываць — не закрываць — мы свае прапановы выказвалі і будзем выказваць. А нейкае рэгуляванне гэтага віду гандлю мы ўсё роўна прапаноўвалі і будзем прапаноўваць. Магчыма, калі не закрыццё, то, прынамсі вынас яго з нейкіх абласных гарадоў, буйных гарадоў, з цэнтральных вуліц. Мы за сумленную канкурэнцыю. Калі нашы прадпрыемствы вытрымліваюць усе тэхрэгламенты, патрабаванні, мы правяраем на ўсе паказчыкі бяспекі адзення, таму і на рынку хочацца, каб усе аналагічна працавалі, — патлумачыла Таццяна Лугіна.

Яна таксама распавяла, што «Беллегпрам» плануе адкрыць у гэтым годзе сем мультыбрэндавых крам «made in Belarus».

— Усё ўпіраецца ў грашовыя сродкі, як звычайна. Але ўсё роўна мы рухаемся. У нас задача — 7 крам адкрыць да канца года па краіне, — распавяла старшыня канцэрна.

Раней Таццяна Лугіна у інтэрв'ю TUT.BY выказала меркаванне, што Беларусь не можа ператварыцца ў сметнік для б/к адзення. Яна адзначыла, што «выбіраць, вядома ж, пакупніку, ці насіць вопратку з Еўропы, якую ўжо невядома хто апранаў, рэчы з азіяцкіх крам сумніўнага паходжання або нашы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера