Знайсці
14.02.2020 / 15:241РусŁacБел

Кава, торт і сушы. Чым запасаюцца мінчукі да 14 лютага?

Анлайн-гіпермаркет «Е-дастаўка» склаў рэйтынг прадуктаў, попыт на якія расце перад Днём усіх закаханых. Мінчукі сустракаюць 14 лютага з танізавальнымі напоямі, шакаладам і тартамі, а таксама замаўляюць гатовыя стравы з дастаўкай.

З года ў год спіс амаль не мяняецца.

Да Дня закаханых у Мінску штораз актыўна запасаюцца кавай і гарбатай. З пачатку тыдня ўзраслі продажы шакаладу, набораў цукерак і тартоў.

Па даных «Е-дастаўкі», у гэты дзень расце попыт на гатовыя стравы: найбольшым поспехам у горадзе карыстаюцца сушы, ролы і сушы-тарты. Перадзамовы на японскія стравы сталі паступаць яшчэ з 10 лютага.

У спіс папулярных замоваў таксама ўвайшлі падарункавыя наборы касметыкі і парфумы. Хаця цікавасць да іх крыху ніжэйшая, чым да ласункаў.

Даследаванне да Дня закаханых правёў анлайн-гіпермаркет «Е-дастаўка» на аснове аналізу пакупак у перадсвяточны тыдзень. Для большай дакладнасці выкарыстаныя даныя аб замовах за гэты і мінулы год. У спіс трапілі толькі тыя тавары, попыт на якія рэзка расце напярэдадні і падчас 14 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера