Знайсці
10.02.2020 / 12:221РусŁacБел

Супраць Вячаслава Сіўчыка спынілі дзве адміністрацыйныя справы

Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка спыненыя, паведамляе spring96.org.

Такія рашэнні 10 лютага прынялі суддзі Партызанскага раёна Наталля Дзядкова і Іван Неўмяржыцкі. Падстава — выйшлі тэрміны даўніны здзяйснення правапарушэнняў.

Агулам супраць Сіўчыка было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Па дзвюх справах ён атрымаў па 15 сутак. Але паколькі знаходзіцца за мяжой, то адпраўлены на суткі не быў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера