Знайсці
06.01.2020 / 15:3016РусŁacБел

У Баранавічах лайдак спрабаваў вынесці з крамы гарэлку. Прадавачка стала сцяной. Захапляльнае ВІДЭА

Цікавы канфлікт разгарэўся ў прадуктовай краме Баранавічаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Мясцовы лайдак спрабаваў пранесці міма касы пляшку гарэлкі коштам каля 6 рублёў.

Прадавачка пабачыла, стала ў дзвярах крамы і не пускала дзецюка. Той стаў вырывацца, нават укусіў жанчыну за палец. Але яна здолела замкнуць дзверы, а тут і каляжанкі падключыліся.

У выніку на спрацоўванне трывожнай кнопкі прыехалі байцы мясцовага аддзела аховы, якія і затрымалі нецвярозага хлопца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера