Знайсці
04.01.2020 / 10:151РусŁacБел

«Што вы за быкі?» Трамп аблаяў сваю каманду за тое, што не злучыла яго з Пуціным

Журналіст Пітэр Берген расказаў пра рэакцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на прапушчаны званок ад расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў 2017 годзе, піша Business Insider.

Тры гады таму ў студзені Трамп абедаў з брытанскім прэм'ерам Тэрэзай Мэй у Белым доме. Яна спытала яго, ці тэлефанаваў яму Пуцін, на гэта амерыканскі лідар адмоўна паківаў галавой. У гэты момант дырэктар разведвальнага ўпраўлення Пентагона Майкл Флін нахіліўся да Трампа і сказаў, што прэзідэнт Расіі тэлефанаваў некалькі дзён таму.

У адказ кіраўнік Белага дома пачаў крытыкаваць Фліна і іншых высокапастаўленых супрацоўнікаў рэзідэнцыі за тое, што яму не паведамілі пра званок.

«Ты што, жартуеш? Уладзімір Пуцін спрабаваў мне патэлефанаваць, а ты не даў [мне трубкі]? Пра што ты думаў?» — прыводзіць Берген словы Трампа. Амерыканскі лідар заявіў, што Пуцін — «адзіны чалавек на зямлі, які можа знішчыць ЗША».

«Што вы за быкі? Як такое можа быць, што мне тэлефануе Пуцін, а вы не злучаеце? Я не ведаю, што вы, хлопцы, робіце», — сказаў на заканчэнне Трамп.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031