Знайсці
04.01.2020 / 09:435РусŁacБел

Стала вядомая прычына абмялення Шацкіх азёр на мяжы з Беларуссю

Шацкія азёры, прыродныя перліны Валыні на мяжы з Беларуссю, абмялелі з прычыны незаконнай гаспадарчай дзейнасці. 

Такое падазрэнне маюць украінскія праваахоўныя органы, якія распачалі крымінальную справу.

Як паведаміла пракуратура Валынскай вобласці, адно з украінскіх прадпрыемстваў самавольна пабудавала побач з Шацкімі азёрамі на арандаванай тэрыторыі штучныя сажалкі плошчай 230 га, і з іх забірае ваду для палівання расады дурніц на плошчы больш за 150 гектараў.

Улады, у тым ліку Дзяржаўная экалагічная інспекцыя Валынскай вобласці, ведалі пра гэта, але не спынілі незаконную дзейнасць прадпрыемства. Ідзе расследаванне.

Раней украінскі бок звязваў абмяленне Шацкіх азёр з запускам здабычы крэйды на Хаціслаўскім радовішчы на беларускім баку мяжы.

Сяргей Гезгала; фота Wikipedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031