Знайсці
11.12.2019 / 14:444РусŁacБел

Салдата, які ноччу пакінуў вайсковую частку, знайшлі

Вайсковец тэрміновай службы, які сёння ноччу пакінуў вайсковую частку ў Заслонаве Віцебскай вобласці, знойдзены. Дазнавальнікі ваеннай камендатуры выяўляюць прычыны самавольнай адлучкі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, што раніцай паведамлялася, што з вайсковай часткі 71327 збег вайсковец.

Казалася, што гэта самавольная адлучка. Вайсковец уцёк з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў вайсковую прысягу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера