Знайсці
02.12.2019 / 07:53РусŁacБел

Пад Масквой загінулі двое мужчын, якія дапамагалі пацярпелым у ДТЗ беларусам

Двое мужчын хацелі дапамагчы пацярпелым у ДТЗ беларусам, трапілі пад колы аўтамабіля, піша tut.by са спасылкай на групу «Укантакце».

30 лістапада, каля 07.00, на Зялёнай шашы ў Маскоўскай вобласці (Расія) сутыкнуліся самазвал КамАЗ і легкавы аўтамабіль. У аварыі траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі тры чалавекі з легкавушкі — грамадзяне Беларусі.

Відавочцамі ДТЗ сталі двое мужчын — кіроўца і пасажыр «Газелі», што праязджалі міма. Яны спыніліся і выйшлі, каб дапамагчы пацярпелым, але іх збіў УАЗ «Патрыёт». Ад атрыманых траўмаў мужчыны памерлі на месцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031