Знайсці
15.11.2019 / 12:464РусŁacБел

У Палацы мастацтва адкрылася выстава «Праўда пра Курапаты» ФОТЫ

У Мінску, у Палацы мастацтва, адкрылася дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты». Яна праходзіць ужо ў трэці раз. 

«Выстава прысвечана гісторыі абароны Курапатаў. Апошнія 20 гадоў ідзе бясконцая абарона, бо там адбываецца вандалізм, у тым ліку і дзяржаўны. У 2001—2002 гадах была абарона гэтага месца ад пашырэння МКАД. Народ выступіў супраць, пасля была абарона Курапатаў ад працы «Бульбаш-хола», рэстарана «Паедзем, паядзім», — сказаў каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», пісьменнік і журналіст Марат Гаравы.

Суарганізатарам выставы выступіла таксама суполка «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў.

Сёння ў рамках выставы адбудзецца прэзентацыя кнігі Марата Гаравога «НКВД забіваў у Курапатах»

Фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера