Знайсці
08.09.2019 / 12:3723РусŁacБел

У РПЦ назвалі «нацыянальнай трагедыяй» расійскіх мужчын

Кіраўнік Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Рускай праваслаўнай царквы протаіерэй Дзімітрый (Смірноў) назваў сучасных расійскіх мужчын слабымі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Нашы мужчыны - гэта ёсць наша нацыянальная трагедыя», - сказаў святар. Ён адзначыў, што слабасць мужчын збольшага адбываецца ад «жаночага выхавання». Пры гэтым, паводле слоў прадстаўніка РПЦ, руская жанчына з'яўляецца моцнай па сваёй генетыцы.

Святар таксама палічыў памылкай тое, што руская жанчына атрымала магчымасць нарадзіць 10 дзяцей, а яе выгналі з дому на працу. «Калі ў цябе 12 дзяцей, ні пра якую працу быць не можа нават гаворкі. Працаваць павінен мужык, і ён на гэтай працы гартуецца», - падкрэсліў ён.

Святар прызнаў, што сярод рускіх сустракаюцца сапраўдныя мужчыны, але гэта, на яго думку, адзінкавы тавар. «А каб была нацыя, каб былі мужчыны, каб можна было з іх выбраць сабе жаніха - ну іх няма ў прыродзе», - дадаў святар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031