Знайсці
15.08.2019 / 13:4920РусŁacБел

Каля начнога клуба ў Маскве хлопец праламаў беларусцы чэрап

Здарэнне адбылося ў Маскве раніцай 11 жніўня. 25-гадовая дзяўчына была шпіталізаваная з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам лобнай косткі. Яе забралі ад начнога клуба.

Аказалася, яе ўдарыў у твар 20-гадовы хлопец. На яго завялі крымінальную справу.

Onliner.by высветліў, што пацярпелая — 25-гадовая гамяльчанка Настасся.

«Пасля працы мы з сябрамі вырашылі паехаць у клуб сустракаць раніцу. Было ўжо каля 05:30. Не паспелі выйсці з таксі — да сяброў пачала чапляцца нейкая кампанія з трох чалавек. Мяркуючы па ўсім, яны чапляліся да ўсіх, хто ўваходзіў або выходзіў з клуба. На ўваходзе ён пачаў штурхаць майго напарніка. Я нешта адказала. І памятаю толькі: «С*ка, я цябе заб'ю». Потым нічога не памятаю», — распавяла Настасся карэспандэнту выдання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031