Знайсці
18.07.2019 / 22:42РусŁacБел

ЗША збілі іранскі беспілотнік

Вайскоўцы ЗША збілі іранскі беспілотнік у раёне Армузскага праліва. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Дональд Трамп, паведамляе Reuters.

Дрон наблізіўся да амерыканскага дэсантнага карабля USS Boxer на адлегласць каля 900 метраў. Трамп заклікаў іншыя краіны асудзіць дзеянні Ірана і абараніць свае караблі, якія праходзяць праз праліў.

«USS Boxer распачаў абарончыя дзеянні супраць іранскага беспілотніка, які наблізіўся на вельмі, вельмі блізкую адлегласць — прыкладна 900 метраў, ігнаруючы шматлікія папераджальныя сігналы», — сказаў Трамп.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера