Чарговае беларускае класіка і новы шанец для Гурэнкі перамагчы БАТЭ. Інтрыгі наступнага тура чэмпіянату
Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за вышэйшай лігай, якая набліжаецца да свайго экватара. У перадапошнім туры першага круга нас чакае беларускае «класіка».
Але перад тым, як перайсці да пятнічна-нядзельных матчаў, трэба коратка прабегчыся па цікавостках мінулага тура.
Ён аказаўся небагатым на сенсацыі, але багатым на галы. Самы вясёлы матч згулялі ў Жодзіне, дзе «Тарпеда-БелАЗ» толькі ў дададзены час выратаваўся ад паразы ў гульні з «Энергетыкам-БДУ». Мінчукі выдалі чарговы вясёлы матч, забілі тройчы, але для перамогі гэтага не хапіла — нічыя 3:3.
Тры матчы з васьмі скончыліся разгромамі: «Нёман» пасля пяці параз перамог мінскае «Тарпеда» (3:0), БАТЭ даволі проста разабраўся з «Віцебскам» (3:0), а брэсцкае «Дынама» змяла бойкую «Іслач» з лікам 5:1 і працягнула сваё лідарскае шэсце ў табліцы.
Арцём Мілеўскі забіў «Іслачы» свой першы гол у чэмпіянаце. Фота: ФК «Дынама-Брэст».
З астатніх вынікаў адзначым мінімальную перамогу «Гарадзеі» ў «цукровым дэрбі» і чарговую бязвольную паразу «Гомеля» — каманда забівае на ўзроўні лідараў, але праз слабую абарону жыве на самым дне табліцы.
А вось цяпер можна перайсці да падзей наступнага тура!
«Дынама-Мінск» — БАТЭ
- 05.07, 18:45. Мінск, стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 4.45; нічыя — 3.30; БАТЭ (перамога) — 1.85
Ёсць меркаванне, што класіка губляе свой статус. Сёння «Дынама» занятае ўнутранымі праблемамі, а ў БАТЭ сёлета іншыя канкурэнты за чэмпіёнства.
Але, як бы тое ні было, у пятніцу аматараў беларускага футболу чакае адзін з галоўных матчаў чэмпіянату. Перцу дадае тое, што Сяргей Гурэнка ніколі не перамагаў у БАТЭ.
Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро»
- 05.07, 20:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 1.40; нічыя — 4.40; «Дняпро» (перамога) — 7.80
Страта балаў у гульні з «Энергетыкам-БДУ» каштавала жодзінцам чацвёртага радка.
Ёсць неблагі шанец на яго вярнуцца. Трэба чакаць няўдалага выніку ў першай гульні тура для мінскага «Дынама» і перамагаць у магілёўцаў.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».
«Энергетык-БДУ» — «Нёман»
- 06.07, 17:00. Мінск, стадыён РЦАР-БДУ
- Каэфіцыенты: «Энергетык-БДУ» (перамога) — 2.63; нічыя — 3.28; «Нёман» (перамога) — 2.60
Другі запар выезд у Мінск для «Нёмана». Першы скончыўся паспяхова, але цяпер у суперніках не панылае «Тарпеда», а вясёлы «Энергетык-БДУ».
Фота: ФК «Энергетык-БДУ»
Чорная серыя гарадзенцаў моцна паўплывала на іх турнірныя амбіцыі, але яшчэ не ўсё страчана. Каб вярнуцца ў першую палову табліцы, трэба перамагаць, але зрабіць гэта будзе няпроста.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Шахцёр» — «Мінск»
- 06.07, 18:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.24; нічыя — 5.50; «Мінск» (перамога) — 12.25
У трох апошніх турах «Мінск» здабыў дзве перамогі і ўскочыў са дна табліцы ажно на адзінаццаты радок.
«Шахцёру» было вельмі складана ў Мазыры, але ўсё вырашыў Мікалай Януш, які стаў у гэтым сезоне сапраўдным джокерам каманды — у канцы гульні форвард забіў свой пяты мяч у чэмпіянаце (чатыры з якіх аказваліся пераможнымі) і вырашыў сыход на карысць салігорцаў.
Мікалай Януш. Фота: ФК «Шахцёр».
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
«Віцебск» — «Дынама-Брэст»
- 06.07, 20:45. АСК «Віцебскі»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 7.00; нічыя — 4.05; «Дынама» (перамога) — 1.47
Віцебчукі апошні раз перамагалі ў берасцейцаў у ліпені 2016 года — пасля гэтага «Віцебск» змог здабыць толькі адну нічыю ў пяці матчах.
Сёлета перарваць гэту серыю будзе амаль немагчыма — яшчэ ніхто ў «Дынама» сёлета не выйграваў.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Іслач» — «Славія»
- 07.07, 16:00. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 1.94; нічыя — 3.36; «Славія» (перамога) — 3.90
Як заўважылі журналісты, «Іслачы» няма роўных у гэтым сезоне ў матчах на сінтэтыцы — усяго адна параза. А на натуральным газоне каманда Віталя Жукоўскага глядзіцца не так пераканаўча.
У нядзелю «ваўкі» прымаюць «Славію» на штучным газоне роднага «Камвольшчыка», і, здаецца, з фаварытам матча ўсё ясна. Але ці акрыяла «Іслач» пасля разгрому ў Брэсце?
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Слуцк» — «Тарпеда-Мінск»
- 07.07, 18:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 1.97; нічыя — 3.28; «Тарпеда» (перамога) — 3.88
Абедзве каманды яўна з нецярпеннем чакаюць міжкругавой паўзы, каб паспрабаваць узмацніць каманду і выправіць турнірнае становішча. У «Тарпеда» проста катастрофа ў атацы, у «Слуцка» галоўная праблема — гэта абарона, але і ў атацы бяда: на рахунку намінальных форвардаў 0 забітых мячоў.
Мінулай восенню «Тарпеда» даволі лёгка разграміла «Слуцк» у гасцях, забіўшы ажно чатыры мячы. Сёлета «аўтазаводцы» не забілі столькі за цэлых 13 матчаў, таму, здаецца, варта чакаць даволі панылай гульні.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.
«Гомель» — «Гарадзея»
- 07.07, 19:45. Гомель, стадыён «Цэнтральны»
- Каэфіцыенты: «Гомель» (перамога) — 2.375; нічыя — 3.18; «Гарадзея» (перамога) — 2.99
Алег Радушка паспяхова стартаваў у якасці коўча «Гарадзеі» — з перамогі ў «цукровым дэрбі», дзякуючы якой каманда з Нясвіжчыны заскочыла на сёмы радок табліцы.
«Гомель» не перамагае ўжо дзесяць (!) тураў. Трэнер каманды Аляксей Мяркулаў наракае на слабую абарону і кажа, што яму сорамна перад нападаючымі, якія добра робяць сваю справу, але абаронцы ўсё псуюць.
У інтэрнэце трэнер «Гомеля» ўжо становіцца мемам:
Прагноз «НН»: «Гарадзея» не прайграе.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!