Знайсці
26.04.2024 / 17:1689РусŁacБел

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

Улады Кіева тэрмінова пачынаюць эвакуацыю дзвюх бальніц, адна з якіх дзіцячая, што размяшчаюцца на вуліцы Багатырскай у Абалонскім раёне ўкраінскай сталіцы. Гэта звязана з тым, што «ў інтэрнэт-медыя масава распаўсюджваецца відэа, дзе фактычна анансаваны ўдар ворага па гэтых медыцынскіх установах. І што, нібыта, у гэтых бальніцах знаходзяцца вайскоўцы», піша «ВВС Украіна».

Іван Церцель

«Гэта абсалютная хлусня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстаць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы», — гаворыцца ў заяве Кіеўскай адміністрацыі.

Каб засцерагчы хворых дзяцей, іх бацькоў і медыцынскі персанал, улады сталіцы зараз робяць усё магчымае, каб перавезці пацыентаў і медыкаў у іншыя медустановы Кіева.

«Горад звярнуўся да СБУ, Міністэрства аховы здароўя па дапамогу і праінфармаваў адносна захадаў, якія прымае для захавання жыцця і здароўя пацыентаў і персаналу бальніц», — гаворыцца ў экстраннай заяве.

Як даведалася «ВВС Украіна», гэтыя дзеянні ўладаў Кіева звязаныя з ускоснымі пагрозамі ўдару па кіеўскіх бальніцах кіраўніка КДБ Беларусі Івана Церцеля.

Гэтая заява прагучала на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. Там Церцель абяцаў супрацьдзейнічаць міфічным тэрарыстам з Украіны, і ў ходзе гэтага прагучала пагроза ў дачыненні да бальніц Кіева.

«Усе гэтыя людзі і іх планы нам вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем па законах ваеннага часу. Сярод тэрарыстаў ёсць забітыя і параненыя, іх напаткае пакаранне, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія бальніцы па адрасе Багатырская 30, 32, дзе схаваліся за спіны хворых дзяцей», — заявіў старшыня КДБ Беларусі.

Чытайце таксама:

«Гэта трызненне». У Літве пракаментавалі заяву Церцеля пра імаверныя ўдары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

Церцель: Падлеткі вырабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
103
27.04.2024
РЛБ, твое звание прапорщик? Из Колодищ вещаешь?
27.04.2024
"дзейнічаем па законах ваеннага часу"
дык што - не спецаперацыя ўжо?
27.04.2024
а яшчэ... падчас вайны не праводзяцца выбары. што на руку саміведаецекаму
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031